отдела образования, спорта и туризма Пружанского райисполкома

Турнір знатакоў роднай мовы

Уступнае слова :

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Гэты дзень быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА ў лістападзе 1999 года. Адзначаецца ён з мэтай абароны моўнай і культурнай разнастайнасці. А на сённяшні момант палова з 6000 існуючых моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

        Звычайна ў гэты дзень людзі размаўляюць на роднай мове. Я прапаную вам паўдзельнічаць у турніры знатакоў роднай мовы і праверыць свае веды па мове, а тым самым выказаць сваю павагу да роднага  матчынага слова.

        Патрэбны 2 каманды : каманда дзяўчынак і каманда хлопчыкаў.Дайце назвы сваім камандам. (“Беларусачкі”  і “Беларусы”).

Выбар журы.

    Турнір пройдзе ў 5 этапаў : “Фанетыка”, “Лексіка”, “Марфемная будова”, “Марфалогія”,”Тэкст”.

Першы этап “Фанетыка”

                                                     Картка  № 1

Складзіце максімальную колькасць слоў не манш чым з чатырох наступных гукаў  у рознай камбінацыі (гук можа выкарыстоўвацца ў слове адзін раз):

Гукі   а, б, г,м,о,р,с

Ацэнка : 1 слова – 1 бал

Час на выкананне – 2 хвіліны

 Картка № 2

Пастаўце націскі ў словах :

 Выпадак, гліняны,дачыста,квартал, магазін, валавы, дзеячы, крапіва, каменны, шэсцьдзясят

Ацэнка: 1 слова – 1 бал

Час на выкананне – 1 хвіліна


Другі этап “Лексіка”

                                                         Картка № 3

Падбярыце беларускія адпаведнікі да іншамоўных слоў :

Фінал

Актуальны

Красворд

Лідар

Флора

Філалогія

Дэфект

Глабальны

 Ацэнка : 1 слова – 1 бал

Час на  выкананне – 5 хвілін

 

 Картка №  4

 

Складзіце фразеалагізмы, падабраўшы да слоў з левага слупка словы з правага і паставіўшы іх у патрэбнай форме :

 

Ахілесаў                                                     казак

Божы                                                         гула

Лебядзіны                                                варона

Доўгі                                                          агонь

Варфаламееўскі                                      баранчык

Вольны                                             пята

Белы                                                  язык

Праметэеў                                        ноч

Асмалены                                         горы

Залаты                                               песня

 

 Ацэнка : 1 фразеалагізм – 1 бал

Час на выкананне – 5 хвілін


Трэці этап “Марфемная будова”

                                                          Картка № 5

 

Напішыце як мага больш слоў з суфіксам – асць — .

 

Ацэнка : 1 слова – 1 бал

Час на выкананне – 1 хвіліна.

 

 Чацвёрты этап “Марфалогія”

                                                          Картка № 6

 

Вызначце часціны мовы ў сказе.

 Расхваляваўшыся, ён хадзіў па пакоі, ярка асветленым сонцам, і не мог супакоіцца.

 Ацэнка: 1 слова – 1 бал

Час на выкананне – 2 хвіліны.

 Пяты этап “Тэкст”

                                                              Картка № 7

 

Складзіце тэкст, у якім усе словы будуць пачынацца на адну літару.

 Ацэнка : 2 словы – 1 бал

Час на выкананне – 5 хвілін.

  Заўвагі : пасля кожнага этапа  журы  аб’яўляе вынікі.Пасля ўсіх этапаў аб’яўляецца  каманда-пераможца.  У час выканання задання апошняга этапа  можна правесці віктарыну з балельшчыкамі.

 Віктарына  для балельшчыкаў

  1. Як яшчэ можна назваць сябра ? (друг, таварыш. Дружбак)
  2. З якой тканіны можна зрабіць набор геаграфічных карт ? ( атлас, змяніць націск)
  3. Як называецца перапынак у час тэатральнай пастаноўкі? (антракт)
  4. Які бор ніколі не шуміць ? (хімічны элемент)
  5. Як яшчэ можна назваць папулярнага артыста? (зорка)
  6. Успомніце фразеалагізмы са словам язык ( востры на язык, трымаць язык за зубамі, зляцела з языка і інш)
  7. У кінатэатры быў шырокі экран.Які фільм вы глядзелі ? (шырокаэкранны)
  8. У якім ліку столькі ж лічбаў, колькі літар у яго назве ? ( сто)
  9. Як правільна сказаць. Калі ўжываем у множным ліку назоўнік чалавек ?(людзі)

 

 У канцы віншаванні   і заключнае слова настаўніка :

 

Вы ўсе добра ведаеце родную мову. Турнір гэта паказаў. Дазвольце закончыць мне наша свята вершам-заклікам.

На беларускай давай размаўляць !

Думай пра тое, што блізка.

Так, як злятаюць расінкі з галля,

І цёпла, і шчыра, і нізка…

Па-беларуску заўжды працаваць

І сумнявацца не варта,

Верыць у светлае і сустракаць

Наша шчаслівае заўтра!

Добавить комментарий