отдела образования, спорта и туризма Пружанского райисполкома

Тэма: Слова і яго лексічнае значэнне

Мэта:

— фарміраваць паняцце пра слова як адзінку мовы і маўлення; уменне  карыстацца тлумачальным слоўнікам ;

— вучыць устанаўліваць  лексічнае значэнне слова;

—  развіваць каліграфічныя і арфаграфічныя навыкі пісьма;

— выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: тлумачальныя слоўнікі, карткі для індывідуальнай работы; крыжаванка; падручнік; малюнак; сшыткі; дошка.

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Празвінеў званок вясёлы

У клас паклікаў усіх сяброў

Будзем дружна працаваць

Будзем веды набываць.

Псіхалагічны настрой на ўрок.

У нас сёння шмат гасцей.Давайце павітаем іх усмешкай і пажадаем адзін аднаму поспехаў у працы.

ІІ Актуалізацыя ведаў. Тлумачэнне тэмы і мэты ўрока.

На дошцы запісаны дэвіз урока:

Родная мова, цудоўная мова!

Ты нашых думак уток і аснова!

Матчын дарунак ад самай калыскі,

Ты самацветаў яскравая нізка.

У. Дубоўка

-Якія словы ўжывае аўтар ў гэтым чатырохрадкоўі, апісваючы мову?

-Навошта нам мова? З чаго складаецца наша мова? (Адказы вучняў)

Родная мова — першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё, навакольны свет. Па — гэтаму нам неабходна старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць яе.  А  ведаць мову —  гэта значыць ведаць словы і іх значэнні. І гэтаму мы будзем вучыцца на нашым уроку.

ІІІ Хвілінка чыстапісання

м//о//в//а с//л//о//в//а

сл ов мо ва

Кожнае слова мае сваё значэнне

— Хто заўважыў нешта незвычайнае, калі пісаў першы радок ? (Там схаваліся словы “мова”і “слова”).

— Прачытаем услых сказ,які запісаны.Як вы яго зразумелі? (Адказы вучняў.Калі ўзнікаюць цяжкасці, настаўнік ім дапамагае).

ІV Тлумачэнне новага матэрыялу

Запіс тэмы ўрока ў сшыткі
(Слова і яго лексічнае значэнне)

— Што такое слова? (Выказванні вучняў.)
(слова – асноўная адзінка мовы)

Самастойная работа вучняў з падручнікам :

n  Прачытайце матэрыял практыкав.91 і запішыце ў сшыткі значэнне слова і знайдзіце адказ на пытанне “Што такое лексіка і што складае нашу лексіку ?” (адказы вучняў)

 

Праблемнае пытанне. — Што ж такое лексічнае значэнне слова?

А каб вам было лягчэй гэта зразумець, давайце пагуляем у гульню “Пазнай слова”.

Настаўнік чытае сказы, а вучні запісваюць адным словам.

Дзеці запісваюць словы ў сшыткі, каменціруюць правапіс.

  • Выступ паміж вачамі і ротам на твары чалавека (нос)
  • Поезд электрычнай чыгункі (электрычка).
  • Прылада для рэзання, якая складаецца з ляза і ручкі (нож).
  • Лясная птушка з доўгай магутнай дзюбай, якая здабывае ежу ў кары дрэў (дзяцел)

Малайцы! Вы адгадалі ўсе словы.А што вам дапамагло справіцца з гэтым заданнем? (адказы вучняў)

— А ці ведаеце вы, што гэта і ёсць лексічнае  значэнне слова ?

 Лексічнае значэнне слова — гэта тое, што слова абазначае, называючы што-небудзь.

 

Малюнак.

-Што мы бачым на малюнку ?  (Дзяцел)

— А што мы гаворым пра прадмет, які трэба апісаць?

(Што гэта птушка, што ў яе доўгая магутная дзюба, з дапамогай якой яна здабывае сабе ежу ў кары дрэў)

Поўнае паведамленне пра прадмет – гэта і ёсць лексічнае значэнне слова.

V Замацаванне вывучанага

У пачатку нашага ўрока мы чыталі верш. І пэўна ў нашых гасцей ўзнікла пытанне ,чаму гэта я не патлумачыла значэнне некаторых слоў. Вось і скажыце, калі ласка, што яны абазначаюць? (самацветы, нізка, уток, аснова)

Куды трэба звярнуцца за дапамогай? Як называецца гэты слоўнік?

Так, да тлумачальнага  слоўніка. У вас на партах слоўнікі. Знайдзіце і выпішыце ў сшыткі значэнне гэтых слоў.

( Самастойная работа ў групах са слоўнікамі.)

Уток –у ткацкай справе: папярочныя ніткі, якія пераплятаюцца з прадоўжанымі (асновай).

Аснова— ніжняя, або ўнутраная частка, апора чаго-небудзь.

Нізка— надзетыя на нітку, дубец, дрот якія-небудзь аднародныя прадметы.

Самацветы-каштоўныя камні

(Праверка выканання самастойнай работы)

Настаўнік: І вось такімі словамі паэт называе нашу родную мову.

Мова — гэта аснова жыцця, каштоўнасць любога народа. У свеце кажуць: “Ёсць мова — ёсць народ”. Кожны чалавек павінен паважаць сваю мову.

VІ Фізмінутка “Чапля”

Вельмі цяжка так стаяць

Ножку на падлогу не спускаць

І не падаць, не калыхацца.

За суседа не трымацца!

Гімнастыка для вачэй 

2.Работа ў парах (Кожная пара атрымлівае індывідуальнае заданне)

-Адгадайце словы па іх лексічным значэнні.

Невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом —

Самая цёплая пара года —

Прыемны пах, духмянасць –

Кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі—

Прылада для пісьма. Мае чорны графітны стрыжань, які сціраецца гумкай-

(Узаемаправерка выкананай работы ў парах)

(вавёрка, бэз, лета, аловак, водар)

Настаўнік. Вось і настаў той час, калі нам трэба праверыць засвоеныя веды.

Для гэтага мы з вамі разгадаем крыжаванку.

Разгадайце крыжаванку ( намалявана на дошцы)

  1. Сашчэпленыя лісты паперы для пісьма.
  2. Дакладна акрэслены час, у які вывучаюць пэўны школьны прадмет.
  3. Меладычны гук, які абвяшчае пачатак і канец працы.
  4. Прадмет для захоўвання пісьмовых прылад.
  5. Чалавек. Які вучыць школьнікаў.

Адказы: сшытак, урок, званок, пенал, настаўнік

 

Падвядзенне вынікаў

 

Настаўнік :  — Малайцы, добра папрацавалі. Спадзяюся, што вам было цікава . Дык скажыце,чаму ж мы сёння навучыліся?

— Што такое лексічнае значэнне слова?

— Для чаго нам патрэбна гэта ведаць?

(адказы вучняў)
Рэфлексія:

n  З якім настроем вы працавалі? Пакажыце гэта малюнкамі.
Я спадзяюся, што ўрок пакінуў у вашых сэрцах захапленне і радасць.

Вы будзеце паважаць і  любіць сваю родную мову.

 

Адзнакі за ўрок.

Дамашняе заданне: пар-ф 15, пр.96.

 

Дадатак 1

                                      -Адгадайце словы па іх лексічным значэнні

Невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом —

Самая цёплая пара года —

Прыемны пах, духмянасць –

Кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі—

Прылада для пісьма. Мае чорны графітны стрыжань, які сціраецца гумкай-
Дадатак 2
                                           -Адгадайце словы па іх лексічным значэнні

Невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом —

Самая цёплая пара года —

Прыемны пах, духмянасць –

Кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі—

Прылада для пісьма. Мае чорны графітны стрыжань, які сціраецца гумкай-

 

Дадатак 3

                                              -Адгадайце словы па іх лексічным значэнні

Невялікі жвавы звярок з доўгім пушыстым хвастом —

Самая цёплая пара года —

Прыемны пах, духмянасць –

Кустовая расліна з блакітна-ліловымі або белымі пахучымі кветкамі—

Прылада для пісьма. Мае чорны графітны стрыжань, які сціраецца гумкай-

Добавить комментарий