отдела образования, спорта и туризма Пружанского райисполкома

План-канспект урока па гісторыі на тэму “Старажытная Спарта”

Тып урока: камбінаваны.

Мэта ўрока: арганізаваць дзейнасць вучняў па  засваенні ведаў аб узнікненні, органах улады, саслоўях Спарты і асаблівасцях спартанскага ладу жыцця.

Задачы ўрока:

пазнаваўчая: пазнаёміць вучняў з развіццём дзяржаўнасці ў Спарце; паказаць асаблівасці побыту і нораваў спартанцаў;

развіваючая: садзейнічаць удасканаленню навыкаў работы вучняў з тэкстам, картай, гістарычнымі дакументамі;

выхаваўчая: выхоўваць у вучняў талерантнасць да розных груп насельніцтва, незалежна ад іх матэрыяльнага становішча; на прыкладзе старажытных спартанцаў выхоўваць пачуццё патрыятызму, павагі да старэйшых, любові да сваёй радзімы.

Формы арганізацыі дзейнасці: франтальная, індывідуальная.

Метады навучання: славесны, наглядны, тлумачальна-ілюстрацыйны, рэпрадуктыўны, праблемнага выкладання, эўрэстычны.

Абсталяванне:

—  гісторыя Старажытнага свету: вучэбны дапаможнік для 5 класа;

—  карта «СтаражытнаяГрэцыя»;

—  атласы «Гісторыя Старажытнага свету»;

—  кніга для чытання па гісторыі Старажытнага свету;

—  заданні для самастойнай работы па гісторыі Старажытнага свету;

—  схемы “Катэгорыі насельніцтва Старажытнай Спарты”, “У Элады дзве нагі”.

—  ТСН: мультымедыйная прэзентацыя “Старажытная Спарта”.  Прэзентацыя

Ход урока

План урока:

1)     Узнікненне Спарты;

2)     Катэгорыі насельніцтва Старажытнай спарты;

3)     Органы ўлады ў Спарце;

4)     Спартанскі лад жыцця.

I. Арганізацыйны момант

−Добрай раніцы, сябры. Я рада вітаць вас на ўроку, на якім мы  працягнем з вамі вывучаць гісторыю Старажытнай Грэцыі.

II. Праверка вывучанага матэрыялу

Праверка ажыццяўляецца па тэме “Узнікненне і развіццё Афінскай дзяржавы” ў пісьмовай форме шляхам выканання вучнямі тэстаў (глядзі дадатак).

III. Вывучэнне новага матэрыялу

−       Сёння на ўроку мы з Вамі будзем вывучаць Старажытную Спарту: даведаемся калі, як, дзе ўзнікла Старажытная Спарта, якія катэгорыі насельніцтва пражывалі ў Спарце, якія органы ўлады існавалі ў гэтым полісе і ў чым была асаблівасць спартанскага ладу жыцця. Праблема, якую мы сёння будзем вырашаць на ўроку – выявіць, ці адрознівалася Спарта ад іншых грэчаскіх полісаў? Перш чым пачаць ўрок, у мяне да Вас ёсць пытанні:

1)     Якія дзяржавы Старажытнасці мы з вамі ўжо вывучылі?

2)     Што такое палацавая дзяржава, поліс?

3)     Хто такія грамадзяне, якімі правамі яны валодалі?

Прыём “Паметкі на палях”. Настаўнік просіць вучняў узяць алоўкі і, выкарыстоўваючы гэты прыём, прачытаць уступ да параграфа. На палях ставіць адпаведныя паметкі: “+” – наша ўяўленне пра гэта саўпала, усе зразумела; “-“ – мы аб гэтым не думалі, нічога не зразумела; “?” – інфармацыя патрабуе тлумачэння.

Незразумелую інфармацыю настаўнік тлумачыць. Месцазнаходжанне полісаў Старажытнай Грэцыі — Спарты і Афін вызначаецца на карце і вывешываецца схема “У Элады дзве нагі”.

Блок 1. Узнікнне Спарты

Вучні самастойна чытаюць 1 пункт §7 і тлумачаць тыя паняцці, якія напісаны на дошцы:

—         Пелапанескі п-у;

—         Лаконіка;

—         Грэкі-дарыйцы;

—         Грэкі-ахейцы;

—         Р. Эўрот;

—         Спартанцы.

Блок 2. Катэгорыі насельніцтва Старажытнай Спарты

Настаўнік звяртае звагу вучняў на схему “Катэгорыі насельніцтва Старажытнай Спарты” і тлумачыць яе. “ На першай ступені сацыяльнай піраміды грамадства Старажытнай спарты стаялі СПАРТЫЯТЫ. Яны былі грамадзянамі Спарты. Спартыяты не займаліся земляробствам, ганддем і рамёствамі. Галоўным іх заняткам была ваенная справа і яны мелі поспех у ёй. Так, яны заявалі суседнюю вобласць Месенію, а яе жыхароў ператварылі ў рабоў.

На другой ступені нашай піраміды стаялі ПЕРЫЭКІ. Яне не былі рабамі, але і не мелі грамадзянскіх правоў. Галоўным іх заняткам былі рамяство і гандаль.

На самай ніжэйшай ступені стаялі ІЛОТЫ – земляробы-рабы. Галоўным іх заняткам было земляробства. Палову свайго ўраджаю ілоты павінны былі аддаваць сваім гаспадарам-спартыятам. І любы спартыят з дазволу вярхоўных улад мог забіць свайго раба-ілота. Як Вы думаеце, чаму спартыяты забівалі сваіх карміцеляў? – Для таго, каб нагнаць страх і жах на ілотаў, зламаць іх волю да супраціўлення.

Аб тым, якім было становішча ілотаў у Спартанскай дзяржаве яскрава сведчыць дакумент, які я вам зараз зачытаю”. (даведка з “Кнігі для чытання па гісторыі Старажытнага свету”)

Фізкультхвілінка

Вучням прапануецца узняцца з месца і стаць каля парты. Далей настаўнік зачытвае гістарычныя тэрміны і паняцці, называе вядомых асоб, з якімі вучні ўжо пазнаёміліся. Калі гэтае паняцце адносіцца да тэмы “Старажытная Грэцыя”, то вучні ўстаюць на насочкі і пляскаюць у далоні над галавой, калі ж не адносіцца – то прысядаюць. Тэрміны і асобы: Афіны, Зеўс, Салон, піраміда, Адысей, Хамарапі, Афрадыта, каста, Цынь Шыхуандзі, Ніл, дэмакратыя, Махабхарата, шахматы, Еўфрат…

Блок 3 Органы ўлады

Настаўнік просіць вучняў звярнуць увагу на схему “Органы ўлады Спарты ў V ст. да н. э.” у падручніку на с. 25 і адказаць на пытанні:

а) Хто кіраваў Спартай?

б) Якія органы ўлады існавалі ў Спарце?

в) Чаму ў Спарце цар не мог захапіць усю ўладу і правіць аднаасобна?

Па ходу настаўнік тлумачыць вучням матэрыял, акцэнтуючы ўвагу на новым тэрміне – АЛІГАРХІЯ. Гэты тэрмін настаўнік просіць перачытаць у слоўніку гістарычных тэрмінаў і занатаваць у рабочым сшытку.

Блок 4 Спартанскі лад жыцця

Прыём “Вучымся слухаць разам” – настаўнік зачытвае тэкст (аб паводзінах спартанскіх жанчын).

Спартанскія жанчыны, даведаўшыся, што іх сыны загінулі ў баі, шлі на поле бітвы. Яны ўважліва аглядалі целы і ўсталёўвалі, з якога боку былі нанесены раненні. Пасля агляду загінуўшых паступалі па-рознаму. У адных выпадках жанчыны трымаліся з вялікай годнасцю. Яны, перапоўненыя смутку, з вялікім гонарам і пашанай хавалі сваіх сыноў у грабніцах продкаў. У іншых выпадках спартанкі, галосячыя ад сораму, паспешліва пакідалі поле бітвы, прадастаўляючы хаваць сыноў у агульнай магіле”.

Пасля гэтага настаўнік задае наступныя пытанні:

а) Чым Вы можаце патлумачыць такія розныя паводзіны спартанскіх жанчын у адносінах да загінуўшых сыноў? (Раны, якія былі нанесены воіну ў спіну, сведчылі аб тым, што ён спалохаўся і спрабаваў збегчы ад ворагаў; раны ў грудзях даказывалі мужнасць вайскоўца, які з годнасцю сустрэў смерць).

б) Што Вы можаце сказаць на прыкладзе пахавання загінуўшых спартанцаў аб спартанскім ладзе жыцця?

Што яшчэ цікавага ўяўляў сабой спартанскі лад жыцця Вы даведаецеся самастойна, прачытаўшы 4 пункт §7. Зрабіўшы гэта, адкажыце на пытанні, якія Вы ўбачыце на экране камп’ютара. (паказ прэзентацыі)

IV.  Замацаванне вывучанага матэрыялу

Замацаванне матэрыялу ажыццяўляецца з дапамогай мультымедыйнай прэзентацыі, дзе на слайдах выводзяцца пытанні па пройдзенай тэме (глядзі дадатак).

V. Падвядзенне вынікаў урока і ацэньванне работы вучняў

VІ. Рэфлексійны этап

Вучням раздаецца камплект смайлікаў з 3 штук, з дапамогай якіх кожны вучань можна ацаніць сваю работу на ўроку.

 — сёння я плённа працаваў, засвоіў увесь матэрыял і атрымаў трывалыя веды.

— я засвоіў матэрыял, але ёсць над чым папрацаваць.

— я засвоіў матэрыял часткова, многія пытанні яшчэ патрабуюць дадатковай працы.

VII. Дамашняе заданне

§ 7, запоўніць табліцу “Параўнальная характарыстыка Афін і Спарты” (глядзі дадатак).

Агара Цэнтр горада, які звычайна размашчаўся на ўзвышэнні
Акропаль Рыначная плошча і месца народных сходаў
Арыстакраты Знатныя людзі

 Дадатак №1

Тэст “Старажытныя Афіны”

  1. Як у Старажытных Афінах называліся штогод абіраўшыеся кіраўнікі з ліку знатных людзей?

а) архонты;                                         в) геронты.

б) консулы;

2. Хто забараніў даўгавое рабства сярод афінян?

а) Лікург;                                             в) Фемістокл.

б) Салон;

3.Што такое дэмакратыя?

а) улада народа;                                     в) улада знаці.

б) улада заможных грамадзян;

4. Суаднясіце пры дапамозе стрэлак:

Агара Цэнтр горада, які звычайна размашчаўся на ўзвышэнні
Акропаль Рыначная плошча і месца народных сходаў
Арыстакраты Знатныя людзі

5. Устанавіце правільную паслядоўнасць падзей.

Улада ў Афінах знаходзілася ў руках:

а) арыстакратаў;

б) цароў;

в) народа.

6. Адзначце правільныя адказы.

На рыначнай плошчы ў Афінах можна было купіць:

а) амфары;                                                       г) бульбу;

б) бочкі для збожжа;                                     д) авечы сыр;

в) шарсцяныя тканіны;                                 е) кукурузу.

7. Афінская дзяржава ўзнікла ў:

а) Атыцы;                                                  в) Пелапанесе.

б) Лаконіка;

8. Поліс — гэта:

а) воін ў Старажытнай Грэцыі;

б) адзін з грэчаскіх астравоў;

в) горад-дзяржава ў Грэцыі;

г) гара на поўначы Грэцыі.

9. Горад Афіны быў заснаваны ў гонар багіні:

а) Афіны;

б) Афрадыты;

в) Геры.

10. Дапоўніце сказы:

а) ………………………. – плошча, якая размяшчалася недалека ад Акропаля.

б) Архонт – гэта ……………………………………  .

в) ……………………………………… — улада народа.

Дадатак №2        

Старажытная Грэцыя

Крытэрыі для параўнання

Афіны

Спарта

Месцазнаходжанне і прыродныя ўмовы У Старажытнай Грэцыі (вобласць тыка).Мала ўрадлівых зямель.Спрыяльныя ўмовы для занятку мараплаўствам (шмат зручных бухт).  

 

Насельніцтва Рабы (іншаземцы) і вольныя людзі (арыстакраты і дэмас).  
Заняткі Асноўныя заняткі – земляробства, жывёлагадоўля, рамяство, гандаль, мараплаўства.
Органы кіравання Народны сход — дэмакратыя.


 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий